Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелыя гронкі, і, як аліўка, страсе кветкі свае.
ІСАІ 33:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сумуе, марнее зямля, Лібан асаромлены і зьвяў, Шарон стаўся як стэп, Башан і Кармэль павысыхалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зямля бядуе, сохне; Ліван пасаромлены, завяў; Сарон падобны стаў на пустыню, і аголены ад лісьця свайго Васан і Карміл. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сумуе зямля, вяне, Лібан збянтэжаны змарнеў, Сарон стаўся, як пустыня, а Басан і Кармэль павысыхалі. |
Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелыя гронкі, і, як аліўка, страсе кветкі свае.
Нават кіпарысы і кедры лібанскія радуюцца дзеля цябе, [кажучы]: “Калі ты зьлёг, ніхто не прыходзіць сьсякаць нас”.
Вось, ГОСПАД пустошыць зямлю і нішчыць яе, і руйнуе аблічча ейнае, і жыхароў ейных расьцярушвае.
І Я прыцісну Арыэля, і станецца смутак і стогн, і ён станецца для Мяне як вогнішча Божае.
І загалосяць, і жалобай апрануцца брамы ейныя, і будзе яна спустошаная, і сядзе на зямлі.
Няхай, квітнеючы, заквітнее і няхай радуецца з ускліканьнямі і сьпяваньнем, бо слава Лібану дадзена ёй, прыгажосьць Кармэлю і Шарону. Яны ўбачаць славу ГОСПАДА, веліч Бога нашага.
Праз рукі слугаў тваіх ты зьневажаў Госпада і казаў: “З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на горы высокія, на схілы Лібану, і выразаў гонкія кедры ягоныя, і найпрыгажэйшыя кіпарысы ягоныя, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры садоў ягоных.
І стане Шарон пашаю для авечак, а даліна Ахор — выганам для быдла для народу Майго, які шукае Мяне.
І Я прывяду Ізраіль на пашы ягоныя, і ён будзе пасьвіцца на Кармэлю і ў Башане, і на гары Эфраіма, і ў Гілеадзе, і насыціцца душа ягоная”.
Дзеля гэтага лямантуе зямля і марнее ўсё, што жыве на ёй, зьвяры палявыя і птушкі нябесныя, і таксама рыбы марскія будуць сабраныя.
І ён сказаў: «ГОСПАД зарыкае з Сыёну і дасьць голас Свой з Ерусаліму, і сялібы пастухоў будуць у жалобе, і высахне вяршыня Кармэлю.
Пасьві народ Твой дубцом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць асобна ў лесе, сярод Кармэлю. Няхай яны пасьвяцца ў Башане і Гілеадзе, як у дні старадаўнія.
Ён утаймоўвае мора і высушвае яго, і ўсе рэкі высушвае; марнее Башан і Кармэль, і кветка Лібану вяне.
І здабылі мы ўсе гарады ягоныя ў той час, і не засталося гораду, які б мы не занялі, шэсьцьдзясят гарадоў, увесь абшар Аргоб, валадарства Ога ў Башане.