ЁВА 38:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці можаш падняць голас твой да аблокаў і хвалямі вады накрыць сябе? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці можаш узвысіць голас твой да воблакаў, каб вада шчодра пакрыла цябе? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ўздымеш свой голас да хмар, і каб хвалі вады накрылі цябе? |
А Ён — Той, Які ўчыніў Стажар’е і Касцоў, і цень сьмерці ператварае ў раніцу, і дзень робіць цёмным як ноч. Ён кліча воды мора і вылівае іх на аблічча зямлі; ГОСПАД — імя Ягонае.
Прасіце ў ГОСПАДА дождж у час позьняга дажджу. ГОСПАД блісьне маланкаю і дасьць залеву дажджу, [дасьць] кожнаму траву ў полі.
І клікаў Самуэль ГОСПАДА, і даў ГОСПАД грымоты і дождж у той дзень. І вельмі спужаўся ўвесь народ ГОСПАДА і Самуэля.