Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 38:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 Ці можаш паслаць бліскавіцы, і ці пойдуць яны, і ці скажуць табе: “Вось мы!”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 Ці можаш пасылаць маланкі, і ці пойдуць яны і ці скажуць табе: вось мы?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 Ці пашлеш ты бліскавіцы, і ці пойдуць яны і скажуць табе: “Мы тут”?

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 38:35
13 Крыжаваныя спасылкі  

І адказаў Ільля, і сказаў пяцідзясятніку: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцядзясят [чалавек] тваіх!» І зыйшоў агонь з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят [чалавек] ягоных.


Вось, агонь зыйшоў з неба, і спаліў абодвух папярэдніх пяцідзясятнікаў разам з пяцідзесяцьцю іхнімі. Але цяпер няхай будзе каштоўная душа мая ў вачах тваіх».


У руках Сваіх Ён трымае маланку і загадвае ёй, куды цэліць.


Пад усім небам Ён пускае яго, і бляск Ягоны — аж да краю зямлі.


I сказаў яму Майсей: «Як толькі выйду з гораду, выцягну далоні свае да ГОСПАДА; грымоты спыняцца і граду больш ня будзе, каб ты ведаў, што ГОСПАДАВА зямля.


І пачуў я голас Госпада, кажучы: «Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля Нас?» І я сказаў: «Вось я, пашлі мяне».


Я адкрыўся тым, якія не пыталіся пра Мяне, Я знойдзены тымі, якія не шукалі Мяне. Я казаў: «Вось Я, вось Я!» да народу, які ня клікаў імя Маё.


І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў іх, і яны памерлі перад абліччам ГОСПАДА.


І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.


І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, якія ахвяроўвалі кадзіла.


І сказаў Саўл: «Слухай, сыне Ахітува!» Ён сказаў: «Вось я, гаспадару мой».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы