Адна ўдава спасярод жонак сыноў прарокаў клікала да Элісэя, кажучы: «Мой муж, слуга твой, памёр. А ты ведаеш, што слуга твой баяўся ГОСПАДА. Але прыйшоў ліхвяр, каб забраць сабе абодвух дзяцей маіх у нявольнікі».
ЁВА 24:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адрываюць сіротаў ад грудзей, і ад убогіх бяруць заклад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) адрываюць ад саскоў сірату і з убогага бяруць заклад; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адрываюць сірот ад грудзей і ўбогага бяруць у заклад. |
Адна ўдава спасярод жонак сыноў прарокаў клікала да Элісэя, кажучы: «Мой муж, слуга твой, памёр. А ты ведаеш, што слуга твой баяўся ГОСПАДА. Але прыйшоў ліхвяр, каб забраць сабе абодвух дзяцей маіх у нявольнікі».
І цяпер, целы нашыя такія, як целы братоў нашых, і сыны нашыя такія, як сыны іхнія; а вось, мы мусім аддаваць у няволю сыноў сваіх і дачок сваіх, і некаторыя з дачок нашых зьняволеныя; і мы ня маем сілы ў руках нашых, бо палі нашыя і вінаграднікі нашыя — у іншых [людзей]».
ГОСПАД ідзе на суд старшыняў народу Свайго і князёў ягоных: «Гэта вы спустошылі вінаграднікі, і зрабаванае ў беднага — у дамах вашых.
Калі будзе знойдзены чалавек, які схапіў душу [некага] з братоў сваіх, сыноў Ізраіля, і зьняволіў яго, і прадаў яго, няхай памрэ злачынца, і вынішчыш зло спасярод сябе.