ЁВА 18:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьнікае ад голаду дужасьць ягоная, і загуба падрыхтаваная рэбрам ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зьмізарнее ад голаду сіла яго, і пагібель гатовая збоку ў яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памяншаецца ад голаду дужасць яго, і загуба падрыхтаваная рэбрам яго. |
Няхай будуць выгнаныя як выгнанцы сыны ягоныя, і няхай жабруюць і шукаюць [хлеба] на руінах сваіх!
І будзе ён бадзяцца па [зямлі] ўцісканы і галодны. І станецца, калі ён згаладнее, будзе гневацца і будзе праклінаць валадара свайго і Бога свайго, і гляне ўгару,
Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.
і яны ў хцівасьці будуць падкупляць вас лісьлівымі словамі; суд для гэтакіх здаўна не бязьдзейнічае, і загуба іхняя ня дрэмле.
І будзе, што той, хто яшчэ застанецца ў доме тваім, прыйдзе і ўпакорыцца перад ім дзеля срэбнай манэты або дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: "Дай мне хоць які абавязак сьвятарскі, каб я мог зьесьці лусту хлеба"”».
Тыя, што былі насычаныя, наймаюцца за хлеб, а галодныя хлеба не патрабуюць, бясплодная нараджае сем разоў, а тая, што мела шмат сыноў — саслабела.