ЁВА 17:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дні мае прайшлі; думы мае - здабытак сэрца майго - разьбітыя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дні мае прамінулі, думкі мае і памкненні сэрца майго расцерушыліся. |
Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.
«Я сказаў: “У палове дзён маіх мушу ісьці да брамы апраметнай, я пазбаўлены рэшты гадоў маіх”.
Радзьце раду, [што рабіць], і яна ня зьдзейсьніцца. Прамаўляйце слова, і ня станецца [паводле яго], бо з намі Бог».
Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што я часта пастанаўляў прыйсьці да вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народах, і забаронена мне было аж дагэтуль.