ЁВА 16:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо мінуць палічаныя гады, і я пайду шляхам, з якога няма вяртаньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо гадам маім прыходзіць канец, і я адыходжу ў дарогу незваротную. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо вось, прамінуць кароткія гады, і я пайду шляхам, з якога не вярнуся! |
Ці памёршы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні службы маёй я чакаю, калі прыйдзе замена мая.
Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных вядомы Табе, і Ты вызначыў яму межы, якіх нельга яму перайсьці,
і будуць баяцца вышыняў, і жахацца на дарозе; і заквітнее дрэва мігдалёвае, і пацяжэе саранча, і асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, і будуць хадзіць вакол яго па вуліцы плачкі,