ЁВА 13:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто будзе судзіцца са мной? Тады я змоўкну, і [гатовы] памерці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто здольны аспрэчыць мяне? Бо я неўзабаве замоўкну і выпушчу дух. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ёсць, хто б паспрачаўся са мной? Тады я замаўчу і скончу жыццё. |
Таму не шкадую я вуснаў маіх, і буду гаварыць у трывозе духа майго, буду жаліцца ў горычы душы маёй.
Чаму Ты не прабачыш грэху майго і чаму не адкінеш віны маёй? Бо хутка я засну ў парахне, і калі раніцаю будзеш шукаць мяне, ня знойдзеш».
Вось, Госпад ГОСПАД дапаможа Мне. Хто будзе вінаваціць Мяне? Вось, усе яны спарахнеюць, як адзеньне, і моль зьесьць іх.
І я сказаў: “Ня буду ўзгадваць Яго, і ня буду больш прамаўляць у імя Ягонае!” І стаўся ў сэрцы маім нібы агонь, які палае, што замкнуты ў костках маіх, і я змучыўся трымаць яго, і ня мог.