І ўзьняў Лот вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была [напоеная] вадой перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.
ЁІЛЯ 2:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Перад абліччам ягоным агонь жарэ, а за ім полымя спальвае; як сад Эдэм зямля перад ім, а за ім — спустошаная пустыня, і ніхто не ўцячэ ад яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Перад ім жарэ агонь, а за ім паліць полымя; перад ім зямля як сад Эдэмскі, а за ім будзе спустошаны стэп, і нікому ня будзе ратунку ад яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад ім агонь пажырае, а за ім палае полымя. Як сад Эдэнскі зямля перад ім, а за ім — стэп пусты; і нічому не будзе ратунку ад яго. |
І ўзьняў Лот вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была [напоеная] вадой перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.
І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэме, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў.
Прыйдзе Бог наш і ня будзе маўчаць, перад абліччам Ягоным агонь палючы, навакол Яго — бура вялізарная.
I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і яна паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
І яна пакрые паверхню зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць рэшту, што ацалела, што засталося ў вас пасьля граду, і паесьць кожнае дрэва, якое расьце ў вас на полі.
які ўвесь сусьвет зрабіў пустыняю, а гарады ягоныя руйнаваў, які палонных сваіх не адпускаў дадому?”
Бо пацешыць ГОСПАД Сыён, пацешыць усе руіны ягоныя, і зробіць Ён пустыню ягоную як Эдэм, і стэп ягоны — як сад ГОСПАДА. І будуць знойдзены ў ім вясёласьць і радасьць, дзякаваньне і голас сьпяваньня.
Бо разгарэлася бязбожнасьць, як агонь, зьядае церні і асот, і палае ў гушчары лесу, і ўзнімаюцца слупы дыму.
Ад гневу ГОСПАДА Магуцьцяў загарыцца зямля, і народ станецца спажывай агню, і не пашкадуе чалавек брата свайго.
І зьесьць ён жніво тваё і хлеб твой, зьесьць сыноў тваіх і дочак тваіх, зьесьць авечак тваіх і быдла тваё, зьесьць вінаграднікі твае і дрэвы фігавыя твае, зьнішчыць мячом умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяваўся.
І скажуць: "Гэтая зямля спустошаная сталася, як сад Эдэм, а гэтыя гарады, зьнішчаныя, спустошаныя і зруйнаваныя [сталіся] умацаваныя і населеныя".
Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Госпад ГОСПАД паклікаў агонь, каб праводзіць спрэчку, і ён зжэр бяздоньне вялікае, і зжэр частку [зямлі].
Бо, вось, Я ўзьніму Халдэйцаў, народ горкі і хуткі, які праходзіць па прасторы зямлі, каб узяць у спадчыну сялібы не свае.
І Я разьвеяў іх паміж усіх народаў, якіх яны ня ведалі, і зямля спустошаная пасьля іх, ажно няма нікога, хто б праходзіў ці вяртаўся. І яны ператварылі зямлю жаданую ў пустэчу”».