Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 10:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і яна паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 яна пакрыла ўлоньне ўсёй зямлі, так што зямлі ня было відаць, і паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэўныя, што ацалелі ад граду, і не засталося ніякай зеляніны ні на дрэвах, ні на траве польнай ва ўсёй зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 І пакрыла яна ўсю паверхню зямлі, і зямля пацямнела. Такім чынам, з’ела яна ўсю расліннасць зямлі і ўсё, што засталося з пладоў на дрэвах, якія абмінуў град; не засталося зусім нічога зялёнага на дрэвах і на травах палявых на ўсёй зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 10:15
11 Крыжаваныя спасылкі  

І аддаў вусеням ураджаі іхнія, а працу іхнюю — саранчы.


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю на зямлю Эгіпецкую дзеля саранчы, і яна прыйдзе на зямлю Эгіпецкую, і паесьць усю траву зямлі, усё, што пакінуў град».


І яна пакрые паверхню зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць рэшту, што ацалела, што засталося ў вас пасьля граду, і паесьць кожнае дрэва, якое расьце ў вас на полі.


няма валадара ў саранчы, але ўсе выходзяць шыхтавана,


Тое, што засталося ад вусеняў, зьела саранча, што засталося ад саранчы, зьелі хрушчы, што засталося ад хрушчоў, паелі чэрві.


І Я аднагароджу вам за тыя гады, у якія [ўсё] паелі саранча, хрушчы, чэрві і вусені — войска Маё вялікае, якое Я паслаў супраць вас.


І сталася, калі [саранча] скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: «Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Калі ласка, даруй! Як устане Якуб? Бо ён малы».


І паслаў ён пасланцоў да Білеама, сына Бэора, у Пэтор, які над ракой зямлі сыноў народу ягонага, каб паклікаць яго, кажучы: «Вось, выйшаў народ з Эгіпту. Вось, ён пакрыў аблічча зямлі і пасяліўся насупраць мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы