Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 10:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І яна пакрые паверхню зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць рэшту, што ацалела, што засталося ў вас пасьля граду, і паесьць кожнае дрэва, якое расьце ў вас на полі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 яна пакрые ўлоньне зямлі так, што нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць у вас, што засталося, ацалела ад граду; абэесьць таксама ўсе дрэвы, якія растуць у вас у полі,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 што пакрые паверхню зямлі, так што яе зусім не будзе відаць, і што з’есць усё, што засталося па градзе; бо знішчыць усе дрэвы, якія растуць на землях.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 10:5
7 Крыжаваныя спасылкі  

Тое, што засталося ад вусеняў, зьела саранча, што засталося ад саранчы, зьелі хрушчы, што засталося ад хрушчоў, паелі чэрві.


А пшаніца і жыта не былі пабітыя, бо яны пазьнейшыя.


І Я аднагароджу вам за тыя гады, у якія [ўсё] паелі саранча, хрушчы, чэрві і вусені — войска Маё вялікае, якое Я паслаў супраць вас.


Бо калі адмовішся адпусьціць народ Мой, вось, Я прывяду заўтра саранчу ў межы твае.


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю на зямлю Эгіпецкую дзеля саранчы, і яна прыйдзе на зямлю Эгіпецкую, і паесьць усю траву зямлі, усё, што пакінуў град».


I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і яна паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.


Перад абліччам ягоным агонь жарэ, а за ім полымя спальвае; як сад Эдэм зямля перад ім, а за ім — спустошаная пустыня, і ніхто не ўцячэ ад яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы