І сказала яна Ільлі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне беззаконьні мае і забіць сына майго?»
4 ЦАРСТВАЎ 3:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Элісэй валадару Ізраіля: «Што табе і мне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці тваёй». І сказаў яму валадар Ізраіля: «Ці не паклікаў ГОСПАД трох валадароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааву?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Елісей цару Ізраільскаму: што мне і табе? ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці тваёй. І сказаў яму цар Ізраільскі: не, бо Гасподзь склікаў сюды трох цароў гэтых, каб аддаць іх у руку Маава. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Элісей цару Ізраэля: «Што табе да мяне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці сваёй». І сказаў яму цар Ізраэля: «Ці ж не сабраў Госпад трох цароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааба?» |
І сказала яна Ільлі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне беззаконьні мае і забіць сына майго?»
І цяпер пашлі і зьбяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраіль, і чатырыста пяцьдзясят прарокаў Баала, і чатырыста прарокаў Астарты, якія ядуць са стала Езабэлі».
І склікаў валадар Ізраіля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і сказаў ім: «Ці маю я ісьці ваяваць на Рамот Гілеадзкі, ці не?» І яны сказалі: «Ідзі, і Госпад аддасьць яго ў рукі валадара».
І сказаў валадар Ізраіля: «Бяда! бо паклікаў ГОСПАД трох валадароў, каб аддаць іх у рукі Мааву».
І сказаў Язафат: «Ён мае слова ГОСПАДА». І пайшлі да яго валадар Ізраіля, і Язафат, і валадар Эдому.
Дзе прарокі вашыя, якія прарочылі вам, кажучы: “Ня прыйдзе валадар Бабілонскі супраць вас і супраць зямлі гэтай”?
«Хадзем і вернемся да ГОСПАДА, бо Ён разьдзёр, і Ён нас аздаровіць, Ён ударыў, і Ён перавяжа [раны] нашыя.
І вось яны закрычалі, кажучы: «Што нам і Табе, Ісусе, Сыне Божы? Ці Ты прыйшоў сюды перад часам мучыць нас?»
Так што мы адгэтуль нікога ня ведаем паводле цела; а калі і ведалі Хрыста паводле цела, дык цяпер ужо ня ведаем.
І сказала [Наомі]: «Вось, швагерка твая вярнулася да народу свайго і багоў сваіх. Вяртайся і ты за швагеркай тваёй».