3 ЦАРСТВАЎ 10:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачула валадарка Шэвы пра славу Салямона ў імя ГОСПАДА, і прыйшла выспрабаваць яго пытаньнямі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Царыца Саўская, дачуўшыся пра славу Саламона ў імя Госпада, прыйшла выпрабаваць яго загадкамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Царыца Сабы, пачуўшы пра славу Саламона — у гонар імя Госпада, — прыбыла пераканацца ў яго мудрасці. |
І [людзі] з усёй зямлі шукалі [слова] з вуснаў Салямона, каб паслухаць мудрасьць ягоную, якую даў Бог у сэрца ягонае.
І быў ён мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы за Этана Эзрахіта, Гэмана, Калькола і Дарду, сыноў Махола, і было [слаўнае] імя ягонае ў-ва ўсіх навакольных народаў.
І прыходзілі з усіх народаў паслухаць мудрасьці Салямона, і ад усіх валадароў зямлі, якія чулі пра мудрасьць ягоную.
І ён пасылаў іх у Лібан штомесяц па дзесяць тысячаў на зьмену; і месяц яны былі ў Лібане, а два месяцы — дома, і Адонія [быў] над работнікамі.
І сказаў Ён чалавеку: “Страх перад Госпадам — гэта мудрасьць; а пазьбягаць зла — розум”».
Падарожныя з Тэмы шукаюць праходу да іх, і вандроўнікі з Шэвы ўскладаюць надзею на іх,
Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэвы і Сэвы прынясуць яму даніну.
І будзе ён жыць, і даваць яму будуць золата Шэвы, і будуць маліцца за яго заўсёды, і будуць дабраслаўляць яго ўсе дні.
Мноства вярблюдаў пакрые цябе, драмадэры з Мадыяну і з Эфы, усе яны з Шэвы прыйдуць, яны нясуць золата і кадзіла, хвалу ГОСПАДУ абвяшчаюць.
Навошта Мне кадзіла, прывезенае з Шэвы, і трысьнёг пахкі з зямлі далёкай? Цэласпаленьні вашыя недаспадобы [Мне], і ахвяры вашыя не падабаюцца Мне.
І распаўсюдзілася імя тваё сярод народаў дзеля прыгажосьці тваёй, бо была ты дасканалай дзеля ўпрыгожваньняў Маіх, якімі Я ўпрыгожыў цябе, кажа Госпад ГОСПАД.
Шэва і Дэдан, і купцы з Таршышу, і ўсе ільвяняты ягоныя скажуць табе: "Ці ты прыйшоў узяць здабычу? Ці ты сабраў зборышча тваё, каб рабаваць рабаваньнем, каб вынесьці срэбра і золата, каб узяць для сябе статкі і маёмасьць, каб узяць здабычу вялікую? "”
Валадарка з Поўдня паўстане на суд з пакаленьнем гэтым і асудзіць яго, бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямона; і вось, тут большы за Салямона.
А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Бо вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім ня дадзена.
каб споўнілася сказанае праз прарока, які кажа: «Адчыню ў прыповесьцях вусны Мае; выкажу схаванае ад стварэньня сьвету».
Валадарка з Поўдня ўстане на суд з людзьмі пакаленьня гэтага і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасьць Салямона, і вось, тут большы за Салямона.
А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, — Ісуса Хрыста.