Няхай мы пойдзем да Ярдану і возьмем адтуль кожны па адным бервяне, і зробім сабе месца на пражываньне». Ён сказаў: «Ідзіце!»
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) таксама дарма ні ў каго хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас, Біблія (пераклад В. Сёмухі) ні ў кога ня елі хлеба дарма, а займаліся працай і рабілі ноч і дзень, каб ня стацца цяжарам каму-небудзь з вас, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды дарма чужога хлеба не елі, але ў рабоце і стоме, уночы і днём працуючы, нікому з вас не былі цяжарам. |
Няхай мы пойдзем да Ярдану і возьмем адтуль кожны па адным бервяне, і зробім сабе месца на пражываньне». Ён сказаў: «Ідзіце!»
І вось тое, што было гатавана на адзін дзень: аднаго вала, шэсьць выборных авечак і [шмат] птушак гатавалі ў мяне; і за дзесяць дзён шмат выходзіла ўсялякага віна. І пры гэтым хлеба ваяводы я не патрабаваў, бо цяжкая [была] праца народу гэтага.
І як быў аднаго рамяства [з імі], заставаўся ў іх і працаваў, бо рамяство [іхняе] было майстраваньне намётаў.
Вы ж самі ведаеце, што ў патрэбах маіх і тых, што былі са мною, паслугавалі рукі гэтыя.
і працуем, робячы сваімі рукамі. Зьневажаныя, мы дабраслаўляем; перасьледаваныя, мы церпім;
у працы і ў стоме, часта ў чуваньнях, у голадзе і смазе, часта ў пастах, у сьцюжы і галізьне.
бо нястачу маю дапоўнілі браты, якія прыйшлі з Македоніі; і ў-ва ўсім я пільнаваўся і буду пільнавацца, каб ня быць вам цяжарам.
Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.
Вы памятаеце, браты, працу нашую і стому, уначы і ўдзень працуючы, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эвангельле Божае.
і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;
Гэтакім загадваем і молім у Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб.