2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, улюбёныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, любасныя Богу браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру ісьціне, выбраў вас на ратаваньне, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нам жа належыць заўжды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Госпадам браты, бо ад пачатку, праз асвячэнне Духа і веру праўды Бог вас выбраў на збаўленне, |
Я прадказваю ад пачатку тое, што мае быць, і наперад — тое, што [яшчэ] ня сталася. Я кажу: «Рада Мая зьдзейсьніцца, і Я выканаю ўсю волю Маю».
Здалёк зьявіўся мне ГОСПАД [і сказаў]: “Любоўю вечнаю Я палюбіў цябе, дзеля гэтага Я выяўлю міласэрнасьць табе.
І Я праходзіў каля цябе, і ўбачыў цябе. І вось, [гэта быў] твой час, час каханьня. І Я расьцягнуў плашч Мой над табою, і закрыў голасьць тваю, і прысягнуў табе, і заключыў з табою запавет, кажа Госпад ГОСПАД, і ты сталася Маёю.
І ён сказаў мне: «Данііле, муж найкаштоўнейшы, зразумей словы, якія я гавару табе, і стань на месцы сваім, бо цяпер я пасланы да цябе». І калі ён гаварыў гэтае слова да мяне, я стаяў, дрыжучы.
і сказаў: «Ня бойся, муж найкаштоўнейшы! Супакой табе! Будзь цьвёрды і будзь моцны!» І калі ён гаварыў да мяне, я ўмацаваўся і сказаў: «Кажы, пане мой, бо ты ўмацаваў мяне».
На пачатку маленьня твайго выйшла слова, і я прыйшоў распавесьці [яго], бо ты найкаштоўнейшы. Дык разумей слова і зразумей відзеж.
Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
А пагане, чуючы гэта, радаваліся і славілі слова Госпада, і паверылі ўсе, якія былі прызначаныя да жыцьця вечнага.
Ласка Божая, што вы [раней] былі слугамі грэху, але сэрцам сталі паслухмянымі [гэтаму] кшталту вучэньня, якое дадзена вам.
Бо калі яны яшчэ не былі нарадзіўшыся і не зрабілі нічога добрага ці ліхога, каб вызначэньне Божае заставалася паводле выбраньня, не праз учынкі, але праз Таго, Хто кліча,
Бо калі сьвет праз мудрасьць не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, спадабалася Богу праз глупства пропаведзі збавіць тых, якія вераць.
О, бяздумныя Галяты! Хто зачараваў не пакарацца праўдзе вас, перад вачыма якіх быў раней апісаны Ісус Хрыстос, [нібыта] ў вас укрыжаваны?
Да Бэн’яміна сказаў: «Улюбёны ГОСПАДАМ будзе жыць у бясьпецы пры Ім. Ён будзе засланяць яго ўсе дні, і супачыне ён у рамёнах Ягоных”.
дзеля надзеі, якая вызначана вам у небе, пра што вы раней чулі ў слове праўды Эвангельля,
Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,
бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як належыцца, бо моцна ўзрастае вера вашая і памнажаецца любоў кожнага адзін да аднаго між усімі вамі,
і з усякім ашуканствам няправеднасьці для тых, якія гінуць з-за таго, што не прынялі любові праўды, каб ім быць збаўленымі.
Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вечнае і надзею добрую ў ласцы,
Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі,
Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.
і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе.
Захацеўшы, Ён спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам стварэньняў Ягоных.
У гэтым любоў, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго як перамольваньне за грахі нашыя.