I загадаў Язэп слугам сваім лекарам забальзамаваць бацьку ягонага; і забальзамавалі лекары Ізраіля.
2 ЛЕТАПІСАЎ 16:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І захварэў Аса на ногі ў трыццаць дзявятым годзе валадараньня свайго, і хвароба ягоная была цяжкая, але нават у хваробе сваёй ён шукаў ня ГОСПАДА, але лекараў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіўся Аса хворы нагамі на трыццаць дзявятым годзе валадараньня свайго, і хвароба ягоная паднялася да верхніх частак цела; але ён у хваробе сваёй шукаў ня Госпада, а лекараў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама захварэў Аса вельмі цяжкай хваробай ног на трыццаць дзевятым годзе свайго царавання; але і ў хваробе сваёй не шукаў Госпада, але больш спадзяваўся на майстэрства лекараў. |
I загадаў Язэп слугам сваім лекарам забальзамаваць бацьку ягонага; і забальзамавалі лекары Ізраіля.
а не шукаў рады ў ГОСПАДА. І Ён усьмерціў яго, і перадаў валадарства Давіду, сыну Есэя.
Бо ГОСПАД вачыма Сваімі абыходзіць усю зямлю, каб умацоўваць тых, чыё сэрца цалкам з Ім. Дрэнна ты зрабіў. Бо цяпер будуць у цябе войны».
Гэта кажа ГОСПАД: «Пракляты чалавек, які спадзяецца на чалавека і які цела робіць рамяном [сваім], а ад ГОСПАДА адварочваецца сэрца ягонае!
Няўжо няма бальзаму ў Гілеадзе? Няўжо няма таго, хто лечыць? Дык чаму няма аздараўленьня для дачкі народу майго?
Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.
І, пачуўшы гэта, Ісус кажа ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. Я прыйшоў клікаць ня праведнікаў, але грэшнікаў да навяртаньня».
і шмат нацярпелася ад шматлікіх лекараў, і выдаткавала ўсё, што мела, і не атрымала аніякай карысьці, але яшчэ горш пачувалася,