Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 16:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Таксама захварэў Аса вельмі цяжкай хваробай ног на трыццаць дзевятым годзе свайго царавання; але і ў хваробе сваёй не шукаў Госпада, але больш спадзяваўся на майстэрства лекараў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І захварэў Аса на ногі ў трыццаць дзявятым годзе валадараньня свайго, і хвароба ягоная была цяжкая, але нават у хваробе сваёй ён шукаў ня ГОСПАДА, але лекараў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І зрабіўся Аса хворы нагамі на трыццаць дзявятым годзе валадараньня свайго, і хвароба ягоная паднялася да верхніх частак цела; але ён у хваробе сваёй шукаў ня Госпада, а лекараў.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 16:12
15 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта кажа Госпад: «Пракляты чалавек, які спадзяецца на чалавека і які робіць цела апораю сваёй, а ад Госпада адварочваецца сэрца яго!


Звыш таго, у час бяды сваёй ён, як раней, зневажаў Госпада. Ён — цар Ахаз.


Вочы бо Госпадавы сочаць за ўсёю зямлёю, і даюць мужнасць тым, хто шчырым сэрцам верыць у Яго. Дык неразумна паступаў ты ў гэтым, бо ад цяперашняга часу пачнуцца войны супраць цябе».


а не раіўся з Госпадам. Таму Ён і забіў яго, і царства яго перадаў Давіду, сыну Ясэя.


якая шмат нацярпелася ад усякіх лекараў і ўсю сваю маёмасць патраціла, ды нічога не дабілася, але яшчэ горш чулася,


Пачуўшы гэта, Ісус кажа ім: «Не здаровым патрэбны лекар, але тым, што хварэюць. Я прыйшоў клікаць не справядлівых, але грэшнікаў да пакаяння».


А Ён, пачуўшы гэта, гаворыць: «Не здаровым трэба лекара, але немачным.


Бо Я тых, якіх люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівым і навярніся.


Вітае вас Лука, лекар найдаражэйшы, і Дэмас.


Бо якім судом вы будзеце судзіць, такім і вас асудзяць, і якою меркай вы будзеце мерыць, такою вам будуць мерыць.


Ці няма бальзаму ў Галаадзе, ці няма там лекара? Дык чаму не зацягнулася рана дачкі народа майго?


а вас буду выкрываць, як завадатараў хлусні, вас усіх — як марных лекараў.


І загадаў паслугачам сваім, лекарам, каб забальзамавалі яго бацьку.


І супачыў Аса са сваімі бацькамі, і памёр на сорак першым годзе свайго валадарання.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы