І калі хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй».
2 КАРЫНФЯНАЎ 8:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Са шматлікімі просьбамі яны прасілі нас прыняць ласку і супольнасьць служэньня для сьвятых; Біблія (пераклад В. Сёмухі) яны вельмі пераканаўча прасілі нас прыняць дар і ўдзел іхні ў служэньні сьвятым; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) вельмі прасілі нас прыняць дар і супольнасць служэння для святых. |
І калі хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй».
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою і можаце ім дабро рабіць, калі захочаце, а Мяне маеце не заўсёды.
А вучні, кожны паводле магчымасьці сваёй, вызначылі паслаць [дапамогу] братам, што жылі ў Юдэі.
А калі ахрысьцілася яна і дом ейны, яна прасіла, кажучы: «Калі вы лічыце мяне вернай Госпаду, увайшоўшы ў дом мой, жывіце». І затрымала нас.
каб быць мне выбаўленым ад тых, якія ня вераць, у Юдэі, і каб служэньне маё для Ерусаліму было адпаведным для сьвятых,
А адносна складак, якія для сьвятых, рабіце і вы так, як я загадаў цэрквам Галяцкім:
Прашу ж вас, браты: вы ведаеце дом Стэфана, што ён ёсьць пачатак Ахаі і што яны аддалі сябе на служэньне сьвятым;
засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.