і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое нетрывалае ў сэрцы сваім і дух іхні няверны Богу.
1 ЦАРСТВАЎ 8:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як хадзілі яны з таго дня, калі Я вывеў іх з Эгіпту, і аж да сёньняшняга дня, пакідаючы Мяне і служачы багам чужым, таксама робяць і табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) як яны рабілі з таго дня, калі Я вывеў іх зь Егіпта, і да гэтага дня, пакідалі Мяне і служылі іншым багам, так робяць яны з табою; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паводле ўсіх спраў сваіх, якія рабілі яны з таго дня, як Я вывеў іх з Егіпта, аж да сённяшняга дня, калі пакінулі Мяне і пачалі служыць багам чужым, таксама так робяць і табе. |
і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое нетрывалае ў сэрцы сваім і дух іхні няверны Богу.
I сказалі ім сыны Ізраіля: «Лепш бы мы памерлі ад рукі ГОСПАДА ў зямлі Эгіпецкай, калі мы сядзелі пры катлах з мясам, калі мы елі хлеб да насычэньня! Бо вы вывелі нас у гэтую пустыню, каб памерла з голаду ўся царква гэтая».
I спрачаўся народ з Майсеем, і сказалі: «Дайце нам вады, і будзем піць». I сказаў ім Майсей: «Што вы спрачаецеся са мною? Што выпрабоўваеце ГОСПАДА?».
I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім».
“Як пройдзе сем гадоў, вызваліце кожны брата свайго, Гебрая, які запрадаўся табе ў няволю і служыў табе шэсьць гадоў, і пусьціце яго ад сябе вольным”. Але бацькі вашыя ня слухалі Мяне і не прыхілілі [да гэтага] вуха свайго.
і сказаў мне: «Сыне чалавечы, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраіля, да народу бунтаўнікоў, якія бунтуюцца супраць Мяне; яны і бацькі іхнія выступаюць супраць Мяне да дня сёньняшняга.
Назаўтра ўся грамада сыноў Ізраіля наракала на Майсея і Аарона, кажучы: «Вы забілі народ ГОСПАДАЎ».
Сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА. І ГОСПАД аддаў іх на сорак гадоў у рукі Філістынцаў.
І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і Ён сказаў: «За тое, што народ гэты парушыў запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі, і яны ня слухалі голас Мой,
І сыны Ізраіля чынілі зло ў вачах ГОСПАДА, і ГОСПАД аддаў іх на сем гадоў у рукі Мадыянцаў.
І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Паслухай голас народу ў-ва ўсім, што яны просяць цябе, бо не ад цябе адварочваюцца яны, але ад Мяне, каб Я не валадарыў над імі.
Дык цяпер выслухай просьбу іхнюю, толькі папярэдзь іх і патлумач ім пастановы адносна валадара, які мае над імі валадарыць».