I пазнаў [іх] Юда, і сказаў: «Яна больш праведная, чым я, бо я ня даў яе Шэлі, сыну свайму». I больш не пазнаваў яе.
1 ЦАРСТВАЎ 24:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І скончыў Давід казаць словы гэтыя да Саўла, і Саўл сказаў: «Ці ж гэта голас твой, сыне мой Давід?» І ўзьняў Саўл голас свой, і заплакаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі скончыў Давід гаварыць словы гэтыя да Саўла, Саўл сказаў: ці твой гэта голас, сыне мой Давідзе? І ўзвысіў Саўл голас свой, і плакаў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж Давід скончыў гаварыць гэтыя словы Саўлу, Саўл сказаў: «Ці ж гэта твой голас, сын мой Давід?» І пачаў Саўл голасна плакаць. |
I пазнаў [іх] Юда, і сказаў: «Яна больш праведная, чым я, бо я ня даў яе Шэлі, сыну свайму». I больш не пазнаваў яе.
I паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Саграшыў я гэтым разам. ГОСПАД — праведны, а я і народ мой — ліхія.
кажучы: «Саграшыў я, выдаўшы кроў бязьвінную». Яны ж сказалі яму: «Што нам да гэтага? Глядзі сам».
А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,
І пазнаў Саўл голас Давіда, і сказаў: «Ці гэта голас твой, сыне мой Давід?» І Давід сказаў: «Гэта голас мой, гаспадару мой, валадар».
І сказаў Саўл: «Саграшыў я. Вярніся, сыне мой Давід, бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды, за тое, што дарагая была сёньня ў вачах тваіх душа мая. Вось, я быў неразумны, шмат разоў памыляўся».