1 ЦАРСТВАЎ 26:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)21 І сказаў Саўл: «Саграшыў я. Вярніся, сыне мой Давід, бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды, за тое, што дарагая была сёньня ў вачах тваіх душа мая. Вось, я быў неразумны, шмат разоў памыляўся». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)21 І сказаў Саўл: зграшыў я; вярніся, сыне мой Давідзе, бо я ня буду больш чыніць табе зла, бо душа мая была дарагая сёньня ў вачах тваіх; неразумна рабіў я і многа грашыў. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)21 І сказаў Саўл: «Зграшыў я. Вярніся, сын мой Давід; бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды за тое, што дарагая была сёння ў вачах тваіх душа мая; відаць, што я дзейнічаў бязглузда і шмат разоў памыляўся». Глядзіце раздзел |