I сказаў Абрагам: «Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.
1 ПЯТРА 2:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усіх паважайце, брацтва любіце, Бога бойцеся, валадара шануйце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усіх шануйце, братэрства любеце, Бога бойцеся, цара паважайце. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усіх паважайце, братоў любіце, Бога бойцеся, цара шануйце! |
I сказаў Абрагам: «Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.
I сказаў [Госпад]: «Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына твайго, адзінага твайго».
І сказаў Давід усёй царкве: «Дабраславіце ГОСПАДА, Бога вашага!» І дабраславіла ўся царква ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і схіліліся, і пакланіліся ГОСПАДУ і валадару.
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху перад ГОСПАДАМ,
Перад сівой галавой устань, і шануй аблічча старога, і бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД.
І я зламаў другі кій свой — “Згоду”, каб разарваць братэрства паміж Юдам і Ізраілем.
Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддавайце тое, што цэзара, цэзару, а тое, што Божае, — Богу».
Па гэтым даведаюцца ўсе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.
Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.
нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.
Усе слугі, якія пад ярмом, няхай лічаць уладароў сваіх вартымі ўсякае пашаны, каб не было блюзьнерства на імя Божае і вучэньне.
Ачысьціўшы душы вашыя паслухмянасьцю праўдзе праз Духа дзеля некрывадушнага браталюбства, з чыстым сэрцам шчыра любіце адзін аднаго,
Дык падпарадкоўвайцеся ўсякаму стварэньню чалавечаму дзеля Госпада, ці то валадару, як вышэйшай [уладзе],
Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.
І сказаў [Саўл]: «Саграшыў я. Але ўшануй мяне перад старшынямі народу майго і перад Ізраілем. Вярніся са мной, каб я пакланіўся ГОСПАДУ, Богу твайму».