і з імі братоў іхніх другога шэрагу: Захарыю, Бэна, Яазіэля, Шэмірамота, Ехіэля, Уні, Эліява, Бэнаю, Маасэю, Матытыю, Элефэлегу, Мікнэю, Абэд-Эдома, Еіэля, прыдзьвернікаў.
1 ЛЕТАПІСАЎ 25:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада. |
і з імі братоў іхніх другога шэрагу: Захарыю, Бэна, Яазіэля, Шэмірамота, Ехіэля, Уні, Эліява, Бэнаю, Маасэю, Матытыю, Элефэлегу, Мікнэю, Абэд-Эдома, Еіэля, прыдзьвернікаў.
а Матытыю, Эліфэлегу, Мікнэю, Абэд-Эдома, Еіэля і Азазію — з гусьлямі на актаву для пачынаньня.
з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.
Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт.
і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафацянаў.
голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, якія кажуць: “Хваліце ГОСПАДА Магуцьцяў, бо добры ГОСПАД, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!”, і якія складаюць ахвяры падзякі ў Доме ГОСПАДА, бо Я вярну як [было] раней долю зямлі гэтай, кажа ГОСПАД.
І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі псалтыры, бубны, жалейкі і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць.