1 ЛЕТАПІСАЎ 9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)1 Лет 9 1 І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае. 2 І яны жылі перш ва ўласнасьці сваёй у гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі. 3 У Ерусаліме жылі з сыноў Юды, з сыноў Бэн’яміна, з сыноў Эфраіма і Манасы: 4 Утай, сын Амігуда, сына Амры, сына Імры, сына Бані, з сыноў Пэрэса, сына Юды; 5 з [сыноў] Шылоні і Асая, першародны, і сыны ягоныя. 6 З сыноў Зэраха: Еўэль і браты іхнія, — шэсьцьсот дзевяноста. 7 З сыноў Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Гадавіі, сына Хасэнуі; 8 і Іўнэя, сын Ерахама, і Эла, сын Узі, сына Міхры, і Мэшулям, сын Шэфатыі, сына Рэўэля, сына Іўнія, 9 і браты іхнія, паводле радаводаў іхніх — дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць. Усе гэтыя мужы — галовы [дому] бацькоў у доме бацькоў сваіх. 10 А са сьвятароў: Едая, Егаярыў і Яхін, 11 і Азарыя, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым, 12 і Адая, сын Ерахама, сына Пашхура, сына Малькіі, і Масая, сын Адыэля, сына Яхзэра, сына Мэшуляма, сына Мэшылеміта, сына Імэра, 13 і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым. 14 А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, з сыноў Мэрары; 15 і Бакбакар, Хэрэш, Галял, Маттанія, сын Міхі, сына Зіхры, сына Асафа; 16 і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафацянаў. 17 І прыдзьвернікі: Шальлюм, Акуў, Тальмон, Ахіман і браты іхнія; Шальлюм — галоўны, 18 і аж дагэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія. 19 Шальлюм, сын Карэ, сына Эвіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы [былі] пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу. 20 А Пінхас, сын Элеазара, уперад быў начальнікам над імі, і ГОСПАД быў з ім. 21 Захарыя, сын Мэшэлеміі — прыдзьвернік уваходу Намёту Спатканьня. 22 Усіх выбраных на прыдзьвернікаў у парогах [Намёту] — дзьвесьце дванаццаць. Яны запісаныя ў сьпісе паводле радаводаў вёсак сваіх. Іх прызначыў Давід і Самуэль відушчы за вернасьць іхнюю. 23 І яны, і сыны іхнія — прыдзьвернікі ГОСПАДА, пры доме Намёту, каб [быць] на варце. 24 Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня. 25 А браты іхнія з вёсак сваіх мелі прыходзіць на сем дзён ад часу да часу, каб быць з імі; 26 бо за вернасьць былі гэтыя чатыры кіраўнікамі прыдзьвернікаў. Лявіты і яны былі над каморамі і над скарбніцамі Дому Божага. 27 І каля Дому Божага яны начавалі, бо гэта вартаваньне было на іх, і яны адчынялі яго кожную раніцу. 28 І [некаторыя] з іх былі [тыя, што] пры начыньнях для служэньня [Божага], бо яны пад лік уносілі іх і выносілі іх. 29 І [некаторыя] з іх клапаціліся пра начыньні, пра ўсе начыньні сьвятыні, і пра муку, і віно, і алей, і кадзіла, і пахошчы. 30 І з сыноў сьвятарскіх былі складальнікі масьцяў з пахошчаў. 31 Матытыя з лявітаў, першародны Шальлюма Карахіча, быў верным у прыгатаваньні печанага [хлеба]. 32 І з сыноў Кегата, з братоў іхніх былі [адказныя] за хлябы пакладныя, каб гатаваць іх кожную суботу. 33 А сьпевакі, галовы [дамоў] бацькоў лявітаў, [якія жылі] ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім. 34 Гэта галовы [дамоў] бацькоў лявітаў паводле радаводаў сваіх. Гэтыя галовы [дамоў] жылі ў Ерусаліме. 35 У Гібэоне жылі: бацька Гібэону Еэль, імя жонкі ягонай Мааха, 36 і сын ягоны, першародны Абдон, Цур, Кіш, Баал, Нэр, Надаў, 37 Гедор, Ах’ё, Захарыя і Міклот. 38 Міклот нарадзіў Шымеама. І яны насупраць братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі. 39 Нэр нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўла, Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала. 40 Сын Ёнатана: Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху. 41 Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тахрэя. 42 Ахаз нарадзіў Яара; Яар нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры, Зімры нарадзіў Моцу; 43 Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны Рэфая; сын ягоны Элеаса, сын ягоны Ацэль. 44 У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэля. |