сказаў ёй: «Агар, паслугачка Сараі, адкуль ты ідзеш і куды?» Яна адказала: «Я ўцякаю ад гаспадыні сваёй Сараі».
4 ЦАРСТВАЎ 5:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сам ён пайшоў і з’явіўся перад гаспадаром сваім. І спытаўся ў яго Элісей: «Адкуль прыйшоў, Гэхазі?» Ён адказаў: «Паслугач твой не хадзіў нікуды». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён пайшоў, і стаў перад гаспадаром сваім. І сказаў яму Элісэй: «Адкуль ты [прыйшоў], Гехазі?» Ён сказаў: «Слуга твой не хадзіў нікуды». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ён прыйшоў і зьявіўся да гаспадара свайго, Елісей сказаў яму: адкуль, Гіезій? І сказаў ён: нікуды не хадзіў раб твой. |
сказаў ёй: «Агар, паслугачка Сараі, адкуль ты ідзеш і куды?» Яна адказала: «Я ўцякаю ад гаспадыні сваёй Сараі».
Тады Госпад кажа Каіну: «Дзе брат твой Абэль?» Ён адказаў: «Не ведаю. Ці ж я вартаўнік брату свайму?»
І прыйшоў да цара Эзэкіі прарок Ісая і сказаў яму: «Што казалі тыя людзі і адкуль прыбылі яны да цябе?» Эзэкія сказаў яму: «З далёкай зямлі прыбылі яны, з Бабілона».
І ён адказаў: «Добра. Гаспадар мой паслаў мяне сказаць: “Толькі што прыбылі да мяне два юнакі з гары Эфраіма з сыноў прарокаў. Дай ім талент срэбра і два адзенні на змену”».
І Озія ўзгарэўся злосцю, і, трымаючы ў руцэ кадзільніцу, каб складаць ахвяру ўспалення, пагражаў святарам. І раптам з’явілася праказа на яго чале перад вачамі святароў у доме Госпада пры ахвярніку каджэння.
Так паступае жанчына-чужаложніца, што з’ела, абцёрла вусны і кажа: «Я нічога благога на зрабіла».
і прыходзяць да цябе, як быццам на сход народа, і сядзіць перад табою народ Мой; і слухаюць яны словы твае, і не выконваюць іх, бо робяць яны тое, што прыемнае ў вуснах іх, і сэрца іх цягнецца да прагавітасці іх.
І ў час вячэры, калі д’ябал ужо ўклаў у сэрца Юды Сімонава Іскарыёта, каб выдаў Яго,
і спытаўся дзядзька Саўла ў яго і ў паслугача яго: «Куды вы хадзілі?» Ён адказаў: «Шукаць асліц; калі іх не знайшлі, пайшлі мы да Самуэля».