А Той кажа: «Ніколі ўжо больш не будзе называцца імя тваё Якуб, але Ізраэль, бо змагаўся ты з Богам і людзей перамагаць будзеш!»
3 ЦАРСТВАЎ 18:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прынёс ён дванаццаць камянёў паводле ліку пакаленняў сыноў Якуба, якому Госпад сказаў, кажучы: «Ізраэль будзе імя тваё». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Ільля дванаццаць камянёў паводле лічбы каленаў сыноў Якуба, якому было слова ГОСПАД, кажучы: «Ізраіль будзе імя тваё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Ільля дванаццаць камянёў, па колькасьці каленаў сыноў Якава, якому Гасподзь сказаў так: Ізраіль будзе імя тваё. |
А Той кажа: «Ніколі ўжо больш не будзе называцца імя тваё Якуб, але Ізраэль, бо змагаўся ты з Богам і людзей перамагаць будзеш!»
І запытаўся ў Яго Якуб: «Скажы мне, якім імем называешся?» Адказаў: «Чаму пытаешся пра імя Маё?» І дабраславіў яго ў тым самым месцы.
кажучы: «Не будзеш больш называцца Якуб, але Ізраэль будзе імя тваё», і назваў яго Ізраэлем.
Аж да сённяшняга дня робяць яны па старым звычаі: не баяцца Госпада і не пільнуюць пастаноў, і прыказанняў, і закону, і загаду, якія даў Госпад сынам Якуба, якога назваў Ізраэлем.
І на асвячэнне гэтага дома Божага ахвяравалі сто бычкоў, дзвесце бараноў, чатырыста ягнят і дванаццаць казлоў за грэх усяго Ізраэля, па ліку дванаццаці пакаленняў Ізраэля.
І запісаў Майсей усе словы Госпада; і, зранку ўстаўшы, пабудаваў ён ахвярнік ля падножжа гары і паставіў дванаццаць камянёў, адпаведна дванаццаці пакаленням Ізраэля.
Слухайце гэта, доме Якуба, якія называецеся імем Ізраэля і якія паходзіце з вытокаў Юды; вы, што прысягаеце ў імя Госпада і Бога Ізраэля прызываеце, ды не ў праўдзе і не ў справядлівасці.
«У той час, — кажа Госпад, — Я буду Богам для ўсіх плямёнаў Ізраэля, а яны будуць Мне народам».
Вось што кажа Госпад Бог: «Гэта мяжа, у якой будзеце валодаць зямлёю паміж дванаццаццю пакаленнямі Ізраэля, бо Язэп мае двайную частку,
угрунтаваныя на падмурку Апосталаў і прарокаў, дзе вуглавым каменем ёсць Сам Хрыстос Ісус,
Таксама дванаццаць камянёў, якія былі ўзяты з рэчышча Ярдана, Ешуа паставіў у Галгале.
І меў ён вялікі і высокі мур, і меў дванаццаць брам, на брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія ёсць імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля.