Тады падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасціўся, і, калі змяніў адзенне, увайшоў у дом Госпада і пакланіўся, і пасля вярнуўся у дом свой, і запатрабаваў, каб далі яму хлеб, і еў.
2 ЦАРСТВАЎ 19:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Мэрыбаал, сын Саўла, таксама выйшаў насустрач цару; не мыў ён ног, і не стрыг пазногцяў, і не стрыг барады, і не мыў адзення свайго з таго дня, у які цар выехаў, аж да дня вяртання яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Шымэю: «Не памрэш!» І запрысягнуў яму валадар. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Мэмфівастэй, сын Ёнатана, сына Саўлавага, выйшаў насустрач цару. Ён не абмываў ног сваіх, не абрэзваў пазногцяў, не клапаціўся пра бараду сваю і ня мыў вопраткі сваёй з таго дня, як выйшаў цар, да дня, калі ён выйшаў зь мірам. |
Тады падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасціўся, і, калі змяніў адзенне, увайшоў у дом Госпада і пакланіўся, і пасля вярнуўся у дом свой, і запатрабаваў, каб далі яму хлеб, і еў.
А Давід узыходзіў на гару Аліўную, ішоў і плакаў, ішоў ён з пакрытай галавой і босымі нагамі; але і ўсе людзі, што былі з ім, ішлі з пакрытымі галовамі і плакалі.
І пытаўся цар: «Дзе сын гаспадара твайго?» І Сіба адказаў цару: «Ён застаўся ў Ерузаліме, кажучы: “Сёння верне мне дом Ізраэля царства бацькі майго”».
І сказаў Сіба цару: «Як загадаў, гаспадар мой, цар, паслугачу твайму, так і зробіць паслугач твой». А Мэрыбаал еў са стала яго, як адзін з сыноў цара.
Таксама ёсць пры табе Сямэй, сын Гэра, бэньямінец з Бахурыма, які праклінаў мяне найгоршым праклёнам, калі я ішоў у Маханаім; але ён сустрэў бо мяне каля Ярдана, і я пакляўся яму Госпадам, кажучы: “Не заб’ю цябе мечам”.
і Ён сказаў яму: «Ідзі да народа і асвяці яго сёння і заўтра; і хай памыюць яны адзенне сваё,
Дачка Дыбона ўзышла на вышыні, каб плакаць: над Нэба і над Мэдабай Мааб галосіць; на ўсіх галовах яго — лысіна, кожная барада паголена.
прыйшлі людзі з Сіхэма, з Сіло і з Самарыі восемдзесят чалавек з аголенымі бародамі, раздзёртымі шатамі і нарэзамі на целе. І неслі яны ў руках дарункі і кадзіла, каб скласці ў ахвяру ў доме Госпада.
Калі посціце, не будзьце сумныя, быццам крывадушнікі; бо яны твары свае выкрыўляюць, каб паказацца людзям, што посцяць. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымалі сваю ўзнагароду.
Памятайце пра вязняў, як быццам і вы разам з імі былі зняволенымі, і пра тых, што ў бедах і хваробах, бо і вы самі маеце цела.