Асірыя не збавіць нас, не будзем ужо сядаць на каня, ані будзем больш казаць “Наш Божа!” вырабам рук нашых, бо ў Цябе знойдзе літасць сірата».
2 ЦІМАФЕЯ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адзін Лука са мною. Вазьмі Марка і прывядзі яго з сабой, бо ён патрэбны мне для службы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для служэньня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Марка вазьмі і прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбен на служэньне. |
Асірыя не збавіць нас, не будзем ужо сядаць на каня, ані будзем больш казаць “Наш Божа!” вырабам рук нашых, бо ў Цябе знойдзе літасць сірата».
Так будуць апошнія першымі, а першыя – апошнімі, бо многа пакліканых, але мала абраных».
Паразважаўшы, пайшоў у дом Марыі, маці Яна, званага Маркам, дзе пазбіраліся многія на малітве.
А Барнаба і Саўл, выканаўшы сваё даручэнне, вярнуліся з Ерузаліма, узяўшы з сабой Яна, званага Маркам.
І ўсчынілася крыўда, так што раздзяліліся, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр,
Як пабачыў ён з’яву, мы, не марудзячы, вырашылі выправіцца ў Мацэдонію, перакананыя, што Госпад паклікаў нас дабравесціць ім.
Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мной, і Марк, сваяк Барнабы, – адносна якога вы ўжо атрымалі даручэнні: калі прыбудзе да вас, прыміце яго, –
Дык вось, калі хто ачысціў сябе ад гэтага, той будзе пасудзінай пачэснай, усвечанай і карыснай Госпаду, прыдатнай для ўсякай добрай справы.
Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, памочнікі мае. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.