Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх.
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але не ўважайце яго за ворага, а ўшчувайце як брата. Біблія (пераклад А.Бокуна) але не лічыце яго за ворага, але настаўляйце, як брата. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але ня лічэце яго за ворага, а стаўце на розум, як брата. |
Хай мяне ўдарыць Справядлівы ў міласэрнасці і паўшчувае мяне; алей жа грэшніка хай не намасціць галавы маёй, бо нават малітва мая супраць ліхадзействаў іх.
І, калі зграшыць супраць цябе брат твой, ідзі і дакары яго між табою і ім адным. І, калі ён паслухае цябе, здабудзеш брата твайго.
Не пішу гэтага, каб вас засароміць, але каб вас, найдаражэйшых маіх дзетак, наставіць на розум.
аддаць такога шатану на загубу цела, каб дух быў збаўлены ў дзень нашага Госпада Ісуса Хрыста.
Бо не было б мне сорамна, калі б я яшчэ больш стаў хваліцца тою ўладаю, якую нам даў Госпад на збудаванне вас, а не на знішчэнне,
Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.
Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.
Просім вас, браты: спыняйце свавольных, пацяшайце маладушных, апякуйцеся над хворымі, будзьце цярплівымі да ўсіх.
Загадваем жа вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб высцерагаліся вы ўсякага брата, які жыве нягодна і не паводле пераданаму, што вы атрымалі ад нас.