2 КАРЫНФЯНАЎ 10:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо зброя змагання нашага не цялесная, але магутная праз Бога на зруйнаванне цвярдынь; мы руйнуем намеры Біблія (пераклад А.Бокуна) бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зброя нашага змаганьня ня плоцкая, а моцная Богам на руйнаваньне цьвярдыняў: імі мы абвяргаем намыслы |
Па кожнай высокай гары і па кожным узнятым узгорку пацякуць ручаі імклівых водаў у дзень разні вялікай, калі будуць падаць вежы.
зірні: Я даю табе сёння ўладу над валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».
“Ці ж Мае словы не ёсць, як агонь, — кажа Госпад, — ды быццам молат, што разбівае скалу?
І быў Майсей навучаны ўсёй мудрасці егіпецкай, ды быў магутны ў словах і ўчынках сваіх.
Ноч мінула, а дзень наблізіўся. Дык адкінем учынкі цемры і адзенемся ў зброю святла.
Не аддавайце граху члены вашы як зброю несправядлівасці, але аддавайце сябе Богу як тыя, што пасля смерці ажылі, ды члены вашы Богу як зброю справядлівасці.
Хто ж служыць у войску за свае ўласныя грошы? Або хто садзіць вінаграднік і не есць яго пладоў? Або хто пасе статак ды не есць малака статка?
Бо не было б мне сорамна, калі б я яшчэ больш стаў хваліцца тою ўладаю, якую нам даў Госпад на збудаванне вас, а не на знішчэнне,
Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.
Не таму, што мы самі маем здольнасць думаць нешта ад сябе, быццам з сябе, але гэта наша здольнасць ад Бога,
І мы гэты скарб захоўваем у гліняных пасудзінах, каб была велічнасць магутнасці Божай, ды не ад нас.
Мы ж, якія належым дню, будзем цвярозымі, адзетымі ў панцыр веры і любові і ў шлем надзеі збаўлення.
Гэты загад даю табе, сыне Цімафею, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты вёў разам з імі добрае змаганне,
І забілі яны ўсіх, хто ў ім быў, ад мужчыны аж да жанчыны, ад дзіцяці аж да старога; таксама валоў, і авечак, і аслоў забілі мечам.