А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога; бо зненавідзеў яго за тое, што ён згвалтаваў яго сястру Тамар.
1 ЯНА 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто кажа, што ён у святле, і ненавідзіць брата свайго, той дагэтуль у цемры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто кажа, што ён у сьвятле, і ненавідзіць брата свайго, той у цемры дагэтуль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто кажа, што ён у сьвятле, а ненавідзіць брата свайго, той яшчэ ў цемры. |
А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога; бо зненавідзеў яго за тое, што ён згвалтаваў яго сястру Тамар.
Не май у сэрцы сваім нянавісці да брата свайго; дакарай яго, каб не мець граху з прычыны яго.
Сказаў ім Ісус: «Калі б вы былі сляпыя, не мелі б граху. Вы, аднак, кажаце: “Мы бачым!”; і грэх ваш застаецца.
У тыя дні, устаўшы пасярод братоў, – а там была грамада людзей каля ста дваццаці чалавек, – Пётра сказаў:
А ў каго гэтага няма, той сляпы і блізарукі, які забыўся аб ачышчэнні ад ранейшых сваіх грахоў.
Калі мы будзем казаць, што маем супольнасць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і размінаемся з праўдай.
А хто брата свайго ненавідзіць, той у цемры і ходзіць у цемры, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засляпіла вочы яго.
Хто кажа: «Ведаю Яго» і не выконвае Яго прыказанняў, той ілгун, і ў ім няма праўды.
Гэтым выяўляюцца дзеці Божыя і дзеці д’ябла: кожны, хто не робіць справядлівасці, не ёсць ад Бога, таксама як і той, хто не любіць брата свайго.
Калі б хто сказаў: «Я люблю Бога» і ненавідзеў бы брата свайго, той ілгун; бо хто не любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога не бачыць.