Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 13:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога; бо зненавідзеў яго за тое, што ён згвалтаваў яго сястру Тамар.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога, бо зьненавідзеў Абсалом Амнона за тое, што ён зьняважыў Тамар, сястру ягоную.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 А Авэсалом не гаварыў з Амнонам ні благога, ні добрага; бо зьненавідзеў Авэсалом Амнона за тое, што ён зьняславіў Тамар, сястру яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 13:22
19 Крыжаваныя спасылкі  

Адказалі Лабан і Бэтуэль: «Ад Госпада выйшла слова; мы не можам сказаць па-за воляй Яго што іншае табе.


І прыйшоў Бог да Лабана арамейца ноччу ўва сне, і сказаў яму: «Сцеражыся, не гавары нічога благога супраць Якуба!»


А цяпер магла рука мая адгадзіць табе ліхам, але Бог бацькі твайго ўчора сказаў мне: “Сцеражыся, не гавары нічога ліхога супраць Якуба!”


Калі ж пачуў пра ўсё гэта цар Давід, ён вельмі ўзлаваўся.


Ілжывыя вусны хаваюць нянавісць, а хто зневажае — той неразумны.


Справу сваю вырашай з сябрам тваім і не выяўляй сакрэт чужога чалавека,


За вуснамі сваімі непрыяцель схаваецца, калі ў сэрцы задумвае хітрасці:


вераломна затоіць ён нянавісць, а каварства яго выявіцца ў сходцы.


Не будзь скоры ў душы да гневу, бо гнеў спачывае ў душы неразумнага.


І, калі зграшыць супраць цябе брат твой, ідзі і дакары яго між табою і ім адным. І, калі ён паслухае цябе, здабудзеш брата твайго.


Калі гневаецеся, не грашыце; хай сонца не заходзіць у гневе вашым;


Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.


А хто брата свайго ненавідзіць, той у цемры і ходзіць у цемры, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засляпіла вочы яго.


Хто кажа, што ён у святле, і ненавідзіць брата свайго, той дагэтуль у цемры.


Гэтым выяўляюцца дзеці Божыя і дзеці д’ябла: кожны, хто не робіць справядлівасці, не ёсць ад Бога, таксама як і той, хто не любіць брата свайго.


Не як Каін: ён быў ад ліхога і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго – справядлівыя.


Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, ёсць забойца, а вы ведаеце, што ніводзін забойца не мае ў сабе жыцця вечнага, якое трывае ў Ім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы