1 ЯНА 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пішу вам, дзеткі: адпушчаны вам грахі ў імя Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пішу вам, дзеткі, што адпушчаны вам грахі дзеля імя Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пішу вам, дзеці, бо дараваныя вам грахі дзеля імя Ягонага. |
«Калі нават нашы грахі сведчаць супраць нас, Госпадзе, Ты ўчыні дзеля імя Твайго, бо шматлікія нашы праступкі, зграшылі мы супраць Цябе.
і каб у імя Яго прапаведавалася пакаянне дзеля даравання грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузаліма.
І ўсе прарокі сведчаць аб тым, што кожны, хто верыць у Яго, атрымае адпушчэнне грахоў праз імя Яго».
Мужы браты, хай будзе вам ведама, што праз Яго абвяшчаецца вам дараванне грахоў; ад усяго, ад чаго не маглі вы апраўдацца ў законе Майсея,
І няма ў нікім іншым збаўлення, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім маглі б мы быць збаўлены».
І такімі былі некаторыя з вас. Але вы абмыліся, але вы асвяціліся, але вы апраўдаліся ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і праз Духа Бога нашага.
Будзьце ж між сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.
Калі ж мы ходзім ў святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з аднымі, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.
Калі вызнаём нашы грахі, дык Ён – верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.
Дзеткі мае, пішу вам гэта, каб вы не грашылі. Але калі б хто і зграшыў, маем Заступніка перад Айцом – Ісуса Хрыста Справядлівага.
Я вам напісаў не як няведаючым праўду, але як ведаючым яе, бо любая хлусня не ад праўды.
Улюбёныя! Не пішу для вас новае прыказанне, але прыказанне старадаўняе, якое вы мелі ад пачатку: даўняе прыказанне ёсць слова, якое вы чулі.