Калі Анёл Госпадаў знайшоў яе паблізу крыніцы водаў у пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Сур,
1 ЦАРСТВАЎ 15:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабіў Саўл Амалека ад Хавілы аж да Сура, што перад Егіптам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабіў Саўл Амалека ад Хавілі аж да Шуру, які перад Эгіптам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабіў Саўл Амаліка ад Хавілы да навакольля Сура, што перад Егіптам; |
Калі Анёл Госпадаў знайшоў яе паблізу крыніцы водаў у пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Сур,
Яны ж пражывалі ад Хавілы аж да Сура, што насупраць Егіпта па дарозе ў Асірыю. І памёр ён у прысутнасці ўсіх братоў сваіх.
Павёў тады Майсей Ізраэля ад Чырвонага мора, і пайшлі яны ў пустыню Сур; і тры дні ішлі яны праз пустыню і не знаходзілі вады.
Не будзе добра бязбожніку, не падоўжыць дзён сваіх, быццам цень, той, хто не шануе аблічча Госпада.
Ён мужна змагаўся, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраэль з рук тых, што нішчылі яго.
І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і меў здабычу з гэсурцаў, і з гергесеяў, і з Амалека; бо гэтыя народы жылі на зямлі Тэлем пры дарозе на Сур і аж да зямлі Егіпта.
І калі Давід разам са сваімі ваярамі прыйшоў ў Сікэлаг, амалекцы напалі на Нагэб і Сікэлаг, і здабылі Сікэлаг і спалілі яго агнём;