Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 15:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Павёў тады Майсей Ізраэля ад Чырвонага мора, і пайшлі яны ў пустыню Сур; і тры дні ішлі яны праз пустыню і не знаходзілі вады.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 I павёў Майсей Ізраіль ад мора Чырвонага, і яны ўвайшлі ў пустыню Шур; і ішлі яны тры дні па пустыні, і не знайшлі вады.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І павёў Майсей Ізраільцянаў ад Чэрмнага мора, і яны ўступілі ў пустыню Сур; і ішлі яны тры дні па пустыні і не знаходзілі вады.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 15:22
12 Крыжаваныя спасылкі  

Калі Анёл Госпадаў знайшоў яе паблізу крыніцы водаў у пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Сур,


Адсюль Абрагам перабраўся ў зямлю Нагэб, і абжыўся між Кадэсам і Сурам, і качаваў па Герару.


Яны ж пражывалі ад Хавілы аж да Сура, што насупраць Егіпта па дарозе ў Асірыю. І памёр ён у прысутнасці ўсіх братоў сваіх.


Ён правёў народ Свой праз пустыню, бо Яго міласэрнасць вечная.


У моры дарога Твая, і сцежкі Твае — па шматлікіх водах; і сляды Твае не пазнаюцца.


Ён правёў, як авечак, народ Свой, і правёў іх, быццам статак, па пустыні.


І вывеў іх у спадзяванні, і яны не баяліся, а непрыяцеляў іх пакрыла мора.


Такім чынам, па загадзе Госпада ўся супольнасць сыноў Ізраэля, выйшаўшы з пустыні Сін у далейшую дарогу, стала лагерам у Рэфідыме, дзе ў народа не было вады для піцця.


І яны паслухаюць голас твой, і ты, і старэйшыны Ізраэля пойдзеце да цара Егіпта і скажаце яму: “Госпад, Бог гебраяў, з’явіўся нам; і цяпер мы пойдзем у дарогу на тры дні ў пустыню, каб прынесці ахвяру Госпаду, Богу нашаму”.


Выйшаўшы з Пігахірота, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся лагерам у Мары.


І пабіў Саўл Амалека ад Хавілы аж да Сура, што перад Егіптам.


І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і меў здабычу з гэсурцаў, і з гергесеяў, і з Амалека; бо гэтыя народы жылі на зямлі Тэлем пры дарозе на Сур і аж да зямлі Егіпта.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы