1 ПЯТРА 2:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падпарадкоўвайцеся кожнай людской уладзе дзеля Госпада: ці гэта цару, як вышэйшаму валадару, Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык падпарадкоўвайцеся ўсякаму стварэньню чалавечаму дзеля Госпада, ці то валадару, як вышэйшай [уладзе], Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, упакорвайцеся ўсякаму людзкому начальству, дзеля Госпада: хай тое цару, як найвышэйшай уладзе, |
І дбайце пра супакой для горада, у які Я вас выслаў, і маліцеся за яго да Госпада, бо ў супакоі яго будзе і вам супакой”.
Кажуць Яму: «Цэзара». Тады сказаў ім: «Тое, што цэзара, аддайце цэзару, а што Божае – Богу».
Дык сказаў ім Ісус: «Што цэзара, аддайце цэзару, а што Божае – Богу». І дзівіліся з Яго.
І сказалі Яму: «Цэзара». І Ён гаворыць ім: «Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае – Богу».
Прыпамінай ім, што яны павінны слухаць начальнікаў і ўладу, выконваць загады і быць гатовымі да ўсякага добрага ўчынку,
а перад усім тых, што ідуць за целам у нячыстай пажадлівасці і пагарджаюць начальствам; нахабнікаў, пыхліўцаў, што не баяцца блюзніць на вышэйшых,