ён адзін стаяў і біў філістынцаў, пакуль не самлела яго рука і не прыліпла да меча; і Госпад даў вялікае збаўленне ў той дзень, і народ вярнуўся, толькі каб вынесці здабычу.
1 ЛЕТАПІСАЎ 11:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён застаўся на сярэдзіне палетка і абараніў яго; і калі пабіў філістынцаў, Госпад даў свайму народу вялікае збаўленне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны сталі пасярод поля, і абаранілі яго, і пабілі Філістынцаў. І збавіў ГОСПАД збаўленьнем вялікім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але яны сталі сярод поля, убераглі яго і пабілі Філістымлянаў. І дараваў Гасподзь выратаваньне вялікае! |
ён адзін стаяў і біў філістынцаў, пакуль не самлела яго рука і не прыліпла да меча; і Госпад даў вялікае збаўленне ў той дзень, і народ вярнуўся, толькі каб вынесці здабычу.
Нааман, кіраўнік войска цара сірыйскага, быў вялікі чалавек у свайго гаспадара і быў вельмі паважаны, бо праз яго Госпад даў перамогу Сірыі. І быў ён чалавекам адважным, але быў пракажоны.
быў ён з Давідам у Афэсдаміме, калі там філістынцы падрыхтаваліся да бою. А быў у той мясцовасці палетак, поўны ячменю, і людзі паўцякалі перад філістынцамі.
А трое з трыццаці сышлі да скалы, у якой быў Давід, да пячоры Адалам, у той час, калі філістынцы расклаліся лагерам у лагчыне Рэфаім.
Дзеля таго будуць славіць Цябе, Госпадзе, паміж паганамі і імю Твайму прагавару псальм.
І ён выстаўляў на смерць жыццё сваё, і забіў філістынца, і Госпад даў вялікую перамогу ўсяму Ізраэлю; ты сам бачыў гэта і цешыўся: такім чынам, чаму ты грашыш супраць нявіннай крыві, хочучы забіць Давіда, які не мае віны?»