Ставіў я Госпада перад вачамі маімі заўсёды; калі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і што быў пахаваны, і што ўваскрос на трэці дзень паводле Пісання, Біблія (пераклад А.Бокуна) і што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісаньняў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і што ён пахаваны быў і што ўваскрэс на трэйці дзень, паводле Пісаньня, |
Ставіў я Госпада перад вачамі маімі заўсёды; калі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.
Па двух днях верне нам жыццё, а трэцяга дня — падыме нас, і будзем жыць у прысутнасці Яго.
Бо як Ёна быў у чэраве вялікай рыбы тры дні і тры ночы, так Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
Ад гэтага часу пачаў Ісус адкрываць вучням Сваім, што трэба Яму ісці ў Ерузалім, і многа цярпець ад старэйшын і ад першасвятароў і кніжнікаў, ды быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
і выдадуць Яго на ганьбаванне паганам, на бічаванне і ўкрыжаванне, і трэцяга дня ўваскрэсне».
Бо навучаў вучняў Сваіх і казаў ім: «Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей, і яны заб’юць Яго, але, забіты, Ён на трэці дзень ўваскрэсне».
Ды сказаў ім: «Так было напісана і так належала Хрысту цярпець і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень,
кажучы: «Трэба, каб Сын Чалавечы шмат цярпеў і быў адкінуты старэйшынамі, і першасвятарамі, і кніжнікамі, і каб быў забіты, і на трэці дзень уваскрос».
Пасля таго Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Ісуса, але скрытым дзеля страху перад юдэямі, прасіў Пілата, каб узяць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык прыйшоў ён і ўзяў цела Ісуса.
Пасля пакуты Сваёй даў Ён ім многа доказаў, што Ён жывы, на працягу сарака дзён паказваючыся ім ды прамаўляючы пра Валадарства Божае.
таму што вызначыў дзень, у які будзе судзіць свет справядліва і праз Чалавека, Якога на гэта прызначыў, даўшы ўсім пэўнасць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».
Таму праз хрост мы разам з Ім пахаваны ў смерць, каб, як Хрыстос быў уваскрашоны з мёртвых славаю Айца, так і мы пачалі жыць абноўленым жыццём.
пахаваныя з Ім у хросце, вы з Ім і ўваскрэслі праз веру ў магутнасць Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых.
Бог жа супакою, Які ўваскрасіў з мёртвых вялікага Пастыра авечак у Крыві вечнага запавету, Госпада нашага Ісуса,
даследуючы, калі і на якую пару паказваў Дух Хрыстоў, Які ў іх прабываў і Які прадказваў пакуты Хрыста і пазнейшую славу.