1 КАРЫНФЯНАЎ 15:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною. Біблія (пераклад А.Бокуна) але з ласкі Бога ёсьць тым, кім ёсьць, і ласка Ягоная ў-ва мне не была дарэмнай, але я больш за іх усіх працаваў; дый ня я, але ласка Божая, якая са мною. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але зь мілаты Божае я ёсьць тое, што ёсьць; і мілата Ягоная ўва мне ня была марная, але я болей за іх усіх папрацаваў; ня я, зрэшты, а мілата Божая, якая са мною. |
Той, які атрымаў пяць талентаў, пайшоў і, скарыстаўшыся з іх, зарабіў яшчэ пяць талентаў.
Дык пытаюся: няўжо адкінуў Бог народ Свой? Ніякім чынам! Бо і я ізраэлец з нашчадкаў Абрагама, з пакалення Бэньяміна.
Дадзенаю мне ласкаю кажу кожнаму з вас, каб не думалі аб сабе вышэй, чым належыць, але каб думалі цвяроза, паводле той меры веры, якую вызначыў Бог.
і праз якое збаўляецеся, калі яго захаваеце такім, якім я вясціў вам, інакш уверылі вы надарма.
Дадзенай мне Богам ласкай я, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе.
Хто бо цябе адзначае? Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў? Калі ж ты атрымаў, дык нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?
Я стаўся неразумным, хвалячыся, бо вы прымусілі мяне! Гэта вам бы належала мяне хваліць, бо нічым я не меншы за вялікіх Апосталаў, хоць я нічога не варты.
Не таму, што мы самі маем здольнасць думаць нешта ад сябе, быццам з сябе, але гэта наша здольнасць ад Бога,
бо Той, Які дзейнічаў праз Пётру ў Апостальстве між абрэзанымі, дзейнічаў і праз мяне між паганамі, –
Просім вас, браты, каб паважалі тых, якія працуюць у вас і кіруюць вамі ў Госпадзе ды навучаюць вас,
Бо дзеля гэтага мы працуем і ганьбаванне церпім, што спадзяёмся на Бога жывога, Які ёсць Збаўца ўсіх людзей, а ў першую чаргу верных.