Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ГАЛЯТАЎ 2:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 бо Той, Які дзейнічаў праз Пётру ў Апостальстве між абрэзанымі, дзейнічаў і праз мяне між паганамі, –

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 бо Той, Які дзейнічаў праз Пятра ў апостальстве ў абрэзаных, дзейнічаў і праз мяне між паганамі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 бо Той, Хто спрыяў Пятру ў апостальстве сярод абрэзаных, спрыяў і мне сярод язычнікаў, -

Глядзіце раздзел Копія




ГАЛЯТАЎ 2:8
23 Крыжаваныя спасылкі  

Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо Я выбраў гэтага [чалавека] як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;


Ён жа сказаў мне: “Ідзі, бо Я цябе пашлю далёка да паганаў”».


Прывітаўшы іх, ён пачаў падрабязна расказваць, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз яго паслугу.


І замоўк увесь натоўп, і слухалі аповед Барнабы і Паўлы, якія знакі і цуды ўчыніў Бог праз іх сярод паганаў.


Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною.


Калі іншым я не Апостал, вам я Апостал; бо вы – пячатка майго апостальства ў Госпадзе.


Тады Апосталы ўскладалі на іх рукі, і яны атрымоўвалі Духа Святога.


А многія з тых, што слухалі слова, уверылі; і было іх лікам каля пяці тысяч мужоў.


заняць месца той паслугі і Апостальства, ад якога адступіўся Юда, каб адысці на сваё месца».


але калі атрымаеце моц ад сышоўшага на вас Духа Святога, тады будзеце Мне сведкамі ў Ерузаліме, і ва ўсёй Юдэі ды Самарыі, і аж па край зямлі».


Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.


Той, Хто вам дае Духа і робіць цуды ў вас, праз учынкі закону [творыць гэта] ці ад слухання веры?


Але бачыце і чуеце, што не толькі у Эфесе, але амаль ва ўсёй Азіі гэты Паўла, пераконваючы, зводзіць шмат людзей, даказваючы, што няма багоў, зробленых рукамі.


Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо, калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова чалавечае, але як сапраўды яно ёсць, як слова Божае, якое і дзейнічае ў вас, веруючых.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы