Дык сказала яна Іллі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне правіннасці мае і забіць сына майго?»
ЯНА 8:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны ж, пачуўшы гэта, дакараныя ў сумленні, адзін за адным выходзілі, пачынаючы ад старэйшых да апошніх, ды застаўся толькі Ён адзін і жанчына, стоячы на сярэдзіне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны ж, пачуўшы гэтае і дакараныя сумленьнем, павыходзілі адзін за адным, пачаўшы ад старшыняў, аж да апошніх. І застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А яны, пачуўшы гэта і адчуўшы дакоры сумленьня, пачалі выходзіць адзін за адным, пачынаючы са старэйшых да апошніх; і застаўся адзін Ісус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне. |
Дык сказала яна Іллі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне правіннасці мае і забіць сына майго?»
І сказаў цар Сямэю: «Ты ведаў усё зло, якое ўсведамляе сэрца тваё, якое ты зрабіў бацьку майму, Давіду; вяртае Госпад ліхоту тваю на галаву тваю.
Зрабі ласку, Госпадзе, каб вырваць мяне; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне.
Гэтак ты чыніш, а Я маўчу. Ці не думаеш ты, што Я быў падобны да цябе? Я буду абвінавачваць цябе, і адкрыю гэта [ўсё] перад табою.
Хай пасаромяцца і знікнуць тыя, што варожа ставяцца да душы маёй; хай пакрыюцца сорамам і ганьбаю тыя, што шукаюць для мяне ліха.
Калі гэта казаў, засаромеліся ўсе Яго супраціўнікі, а ўвесь народ цешыўся з усіх слаўных дзеяў Яго.
Падняўшыся і нікога не ўбачыўшы, акрамя жанчыны, Ісус сказаў ёй: «Жанчына, дзе ж твае абвінаваўцы? Ніхто цябе не асудзіў?»
Затым зноў пачаў прамаўляць да іх Ісус, кажучы: «Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».
А на світанні вярнуўся зноў у святыню, і ўвесь народ падышоў да Яго, і, сеўшы, Ён навучаў іх.
Тут прывялі кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, схопленую на чужаложстве, і паставілі яе на сярэдзіне
Паказваюць яны, што справа закону напісана ў іх сэрцах, пра гэта сведчыць іх сумленне і думкі, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,