«Ідзі і збяры ўсіх юдэяў, якія знаходзяцца ў Сузах; і посціце за мяне. Не ежце і не піце тры дні і тры ночы, і я з паслугачкамі сваімі таксама буду посціць; і затым пайду да цара, нягледзячы на закон: калі загіну — загіну».
ЭСТЭР 8:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У юдэяў жа, здалося, узышло новае святло: радасць, гонар і слава. Біблія (пераклад А.Бокуна) У Юдэяў была яснасьць і радасьць, і вясёласьць, і ўшанаваньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ў Юдэяў было тады асьвячэньне і радасьць, і весялосьць і сьвяткаваньне. |
«Ідзі і збяры ўсіх юдэяў, якія знаходзяцца ў Сузах; і посціце за мяне. Не ежце і не піце тры дні і тры ночы, і я з паслугачкамі сваімі таксама буду посціць; і затым пайду да цара, нягледзячы на закон: калі загіну — загіну».
А трынаццаты дзень месяца Адар быў ва ўсіх днём забойства, і ў чатырнаццаты дзень адпачывалі. І ўстанавілі яго днём застолляў і радасці.
ДЗАЙН. Узышло ў цемры святло для справядлівых, ГЭТ. Ён спагадны, і міласэрны, і справядлівы.
Бог — Госпад, і Ён асвятліў нас. Падрыхтуйце ахвяру з густым веццем аж да рагоў ахвярніка.
У час росквіту справядлівых радуецца горад, а ў час пагібелі бязбожнікаў будзе пахвала.
У радасці справядлівых — вялікая слава, а калі ўзнімаюцца бязбожнікі — хаваецца чалавек.
і адкупленыя Госпадам вернуцца. І прыйдуць яны з хвалою на Сіён, і радасць вечная — над іх галавою: весялосць і радасць яны здабудуць, а смутак і стогны сыдуць.