І пасля гэтага сказаў ён: «Ды і царыца Эстэр нікога іншага не запрасіла на застолле з царом, апрача мяне; у яе разам з царом таксама і заўтра буду частавацца.
ЭКЛЕЗІЯСТА 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо не ведае ён, што станецца потым, бо хто ж яму абвесціць, што адбудзецца? Біблія (пераклад А.Бокуна) што ня ведае ён, што будзе, і як гэта будзе, хто паведаміць яму? Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ня ведае ён, што будзе; і як яно будзе - хто скажа яму? |
І пасля гэтага сказаў ён: «Ды і царыца Эстэр нікога іншага не запрасіла на застолле з царом, апрача мяне; у яе разам з царом таксама і заўтра буду частавацца.
Чалавек, які з цвёрдай шыяй пагарджае абвінавачваннямі, — раптам будзе знішчаны, і без вылячэння.
Неразумны шмат гаворыць: «Не ведае чалавек, што будзе потым, і, што па ім станецца, хто можа яму паказаць?»
І ўцяміў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як цешыцца працай сваёй; бо такі лёс яго. Бо хто ж прывядзе яго, каб ён даведаўся, што будзе пасля яго?
Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцці, у нямногіх днях марнасці сваёй, якія пражывае, як цень? Або хто зможа выявіць яму, што будзе пасля яго пад сонцам?
У добры дзень пацяшайся з дабра, а ў дзень ліхі падумай: як тое, так і гэтае стварыў Бог, каб чалавек не даведаўся нічога пра будучыню.
Усё гэта сабраў я ў сэрцы маім, каб дэталёва асэнсаваць, што справядлівыя і мудрыя і іх учынкі — у руцэ Божай. Што любоў, а што нянавісць, — чалавек зусім не ведае: усё — перад ім.
Акрамя гэтага, чалавек не ведае канца свайго, але як рыбы трапляюцца ў згубную сетку або як птушкі захопліваюцца ў сіло, так і людзі апаноўваюцца ліхім часам, калі ён нечакана для іх надыходзіць.