СУДЗЬДЗЯЎ 8:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажа ён ім: «Не буду валадарыць я над вамі, і не будзе валадарыць над вамі мой сын, але будзе валадарыць Госпад». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ён ім: «Ня буду я валадарыць над вамі, і ня будзе валадарыць над вамі сын мой, але будзе валадарыць над вамі ГОСПАД». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гедэон сказаў ім: ні я ня буду валодаць вамі, ні мой сын ня будзе валодаць вамі; Гасподзь хай валодае вамі. |
Хай узвесяліцца Ізраэль з Тым, Хто стварыў яго, і сыны Сіёна хай узрадуюцца з Валадарствам сваім.
Сталіся мы ад вякоў такімі, як калі Ты не валадарыў намі і калі не прызывалася імя Тваё над намі.
не з-за таго, што мы валадарым над верай вашай, але мы памочнікі вашае радасці, бо ў веры вы трывалыя.
І гаварылі народ і князі галаадскія, кожны асобна — блізкім сваім: «Хто супраць сыноў Амона пачне ваяваць першы, той будзе правадыром для ўсіх жыхароў Галаада».
І калі Госпад даваў ім суддзяў, Госпад быў з суддзёю, і вызваляў іх ад рук ворагаў іх праз увесь час суддзі, бо Госпад змякчаўся міласэрнасцю і чуў стогны няшчасных.
І сказалі ізраэльцы Гедэону: «Валадар над намі ты, і сын твой, і сын сына твайго, бо вызваліў ты нас з рук мадыянцаў».
А вы сёння адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усякіх бед і трывог вашых, і сказалі: “Не трэба, але пастаў над намі цара!” Дык цяпер станьце перад Госпадам па пакаленнях вашых і па родах».
Бачачы ж, што Наас, цар сыноў Амона, прыйшоў на вас, сказалі вы мне: “Не трэба, але хай цар валодае намі!” — а ўсё ж такі Госпад, Бог ваш, цараваў сярод вас.