І, прыпомніўшы сны, якія калісьці бачыў, сказаў ім: «Шпіёны вы, прыйшлі вы, каб агледзець месцы неўмацаваныя!»
СУДЗЬДЗЯЎ 18:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, выправілі сыны Дана са свайго пакалення і сваёй сям’і пяць чалавек, людзей наймужнейшых, з Сараа і Эстаола, каб выведалі зямлю і пільна разгледзелі яе, і сказалі ім: «Ідзіце і выведайце гэтую зямлю». Калі прыйшлі яны на гару Эфраім, аж да дома Міхі, яны там заначавалі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выправілі сыны Дана з межаў пакаленьня свайго пяць чалавек, людзей мужных, з Цоры і Эштаолу, каб выведалі зямлю і пільна разгледзелі яе. І сказалі ім: «Ідзіце і выведайце зямлю гэтую». І прыйшлі яны аж на гару Эфраіма, аж да дому Міхі, і там заначавалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслалі сыны Данавыя ад племя свайго пяць чалавек, мужчын дужых з Цоры і Эстаола, каб агледзець зямлю і разьведаць яе, і сказалі ім: ідзеце, разьведайце зямлю. Яны прыйшлі на гару Яфрэмавую да дома Міхі, і начавалі там. |
І, прыпомніўшы сны, якія калісьці бачыў, сказаў ім: «Шпіёны вы, прыйшлі вы, каб агледзець месцы неўмацаваныя!»
Гэта вось імёны мужчын, якіх паслаў Майсей для выведвання зямлі. І Осію, сына Нуна, назваў Майсей потым Ешуа.
Або які цар, збіраючыся ісці на вайну супраць другога цара, не сядзе перш і не абдумае, ці мог бы ён з дзесяццю тысячамі пайсці супраць таго, які ідзе на яго з дваццаццю тысячамі?
Ешуа, сын Нуна, з Сэтыма паслаў патаемна двух выведчыкаў і сказаў ім: «Ідзіце і аглядайце зямлю і горад Ерыхон». Яны пайшлі, і ўвайшлі ў дом жанчыны распусніцы на імя Рахаб, і там затрымаліся.
І данеслі аб гэтым цару Ерыхонскаму, і сказалі: «Вось, людзі прыйшлі сюды ноччу ад сыноў Ізраэля, каб выведаць зямлю».
І прыйшлі браты яго і ўвесь род, і ўзялі цела яго, і пахавалі яго паміж Цорай і Эстаолам, у магіле бацькі яго, Маноаха; а судзіў ён Ізраэль дваццаць гадоў.
Дык вырушылі адтуль з пакалення Дана з Цоры і Эстаола, шэсцьсот чалавек, узброеных да бою.
Калі яны былі блізка да дома Міхі, пазналі яны голас юнака левіта і, сышоўшы там з дарогі, спыталіся ў яго: «Хто цябе сюды прывёў? Што ты тут робіш? З якой прычыны захацеў ты сюды прыйсці?»
І, вярнуўшыся да сваіх братоў у Цору і Эстаол, адказалі яны на пытанне, што зроблена імі:
У тыя дні не было яшчэ цара ў Ізраэлі. Быў жа нейкі левіт, які, як чужаземец, жыў на ўзбоччы гары Эфраім і меў за жонку наложніцу з Бэтлехэма Юдэйскага.
Той адказаў яму: «Адправіліся мы з Бэтлехэма Юдэйскага і вяртаемся ў сваю мясцовасць, што на ўзбоччы гары Эфраім, адкуль пайшоў я ў Бэтлехэм. А цяпер іду я да дому свайго, і ніхто не хоча прыняць мяне пад дах свой,