Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 18:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Калі яны былі блізка да дома Міхі, пазналі яны голас юнака левіта і, сышоўшы там з дарогі, спыталіся ў яго: «Хто цябе сюды прывёў? Што ты тут робіш? З якой прычыны захацеў ты сюды прыйсці?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Калі яны былі блізка дому Міхі, пазналі яны голас юнака лявіта і, зыйшоўшы там з дарогі, спыталіся ў яго: «Хто цябе сюды прывёў? Што ты тут робіш? Што тут у цябе?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Будучы каля дома Міхі, пазналі яны голас маладога лявіта, і зайшлі туды, і пыталіся ў яго: хто цябе прывёў сюды? што ты тут робіш, і чаго ты тут?

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 18:3
6 Крыжаваныя спасылкі  

І падышоў ён да бацькі, а той, намацаўшы яго, сказаў: «Голас быццам Якуба, але рукі, рукі Эзава».


“Што табе тут? Або хто табе гэты, што ты высек сабе тут грабніцу?” Высякаючы высока грабніцу сваю, у скале ён выдзеўб сабе жытло.


Крыху пазней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пётры: «Сапраўды, ты з іх, бо і гаворка твая выдае цябе».


пыталіся ў яго: «Тады скажы: “Шыбалет”», і ён адказваў: «Сібалет», бо не мог правільна вымавіць. І адразу ж бралі яго і забівалі каля самага броду на Ярдане. І загінула ў той час у Эфраіма сорак дзве тысячы.


Такім чынам, выправілі сыны Дана са свайго пакалення і сваёй сям’і пяць чалавек, людзей наймужнейшых, з Сараа і Эстаола, каб выведалі зямлю і пільна разгледзелі яе, і сказалі ім: «Ідзіце і выведайце гэтую зямлю». Калі прыйшлі яны на гару Эфраім, аж да дома Міхі, яны там заначавалі.


Ён адказаў ім: «Гэта і гэта зрабіў для мяне Міха і за плату наняў мяне, каб я быў яму святаром».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы