Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 18:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І паслалі сыны Данавыя ад племя свайго пяць чалавек, мужчын дужых з Цоры і Эстаола, каб агледзець зямлю і разьведаць яе, і сказалі ім: ідзеце, разьведайце зямлю. Яны прыйшлі на гару Яфрэмавую да дома Міхі, і начавалі там.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І выправілі сыны Дана з межаў пакаленьня свайго пяць чалавек, людзей мужных, з Цоры і Эштаолу, каб выведалі зямлю і пільна разгледзелі яе. І сказалі ім: «Ідзіце і выведайце зямлю гэтую». І прыйшлі яны аж на гару Эфраіма, аж да дому Міхі, і там заначавалі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Такім чынам, выправілі сыны Дана са свайго пакалення і сваёй сям’і пяць чалавек, людзей наймужнейшых, з Сараа і Эстаола, каб выведалі зямлю і пільна разгледзелі яе, і сказалі ім: «Ідзіце і выведайце гэтую зямлю». Калі прыйшлі яны на гару Эфраім, аж да дома Міхі, яны там заначавалі.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 18:2
20 Крыжаваныя спасылкі  

І ўспомніў Язэп сны, якія сьніліся яму пра іх; і сказаў ім: вы - выведнікі, вы прыйшлі паглядзець галізну зямлі гэтай.


Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну.


Вось імёны мужоў, якіх пасылаў Майсей агледзець зямлю. І назваў Майсей Асію, сына Нававага, Ісусам.


Альбо які цар, ідучы на вайну супроць іншага цара, ня сядзе і не параіцца папярэдне, ці моцны ён зь дзесяцьцю тысячамі стаць супроць таго, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі?


На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна,


мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш,


І паслаў Ісус, сын Наваў, зь Сітыма двух выведнікаў таемна і сказаў: ідзеце, агледзьце зямлю і Ерыхон. Пайшлі і прыйшлі ў дом блудніцы, імя якое Рааў: і засталіся начаваць там.


І сказана было цару Ерыхонскаму: вось, нейкія людзі з сыноў Ізраілевых прыйшлі сюды ў гэтую ноч, каб агледзець зямлю.


Тым часам быў чалавек з Цоры, ад племя Данавага, імем Маной; жонка ў яго была няплодная і не радзіла.


І пачаў Дух Гасподні дзейнічаць у ім у табары Данавым, паміж Цораю і Эстаолам.


І прыйшлі браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, і ўзялі яго, і пайшлі і пахавалі яго паміж Цораю і Эстаолам, у магіле Маноя, бацькі ягонага. Ён быў судзьдзя Ізраіля дваццаць гадоў.


Быў адзін чалавек на гары Яфрэмавай, імем Міха.


І выправіліся адтуль з племя Данавага, з Цоры і Эстаола, шэсьцьсот мужчын, аперазаўшыся вайсковай зброяй.


Адтуль выправіліся яны на гару Яфрэмавую, і прыйшлі да дома Міхі.


Будучы каля дома Міхі, пазналі яны голас маладога лявіта, і зайшлі туды, і пыталіся ў яго: хто цябе прывёў сюды? што ты тут робіш, і чаго ты тут?


І вярнуліся да братоў сваіх у Цору і Эстаол, і сказалі ім браты іхнія: з чым вы?


У тыя дні, калі ня было цара ў Ізраіля, жыў адзін лявіт на схіле гары Яфрэмавай. І ўзяў сабе наложніцу зь Віфляема Юдэйскага.


Той сказаў яму: мы ідзём зь Віфляема Юдэйскага да гары Яфрэмавай, адкуль я. Я хадзіў у Віфляем Юдэйскі, а цяпер іду да дома Госпада; і ніхто не запрашае мяне ў дом.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы