Ці ж можа этыёп змяніць скуру сваю, а леапард — плямы свае? Таксама і вы, ці можаце добрае рабіць, вы, якія навучыліся паводзіць сябе крывадушна?
СУДЗЬДЗЯЎ 13:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сыны Ізраэля зноў пачалі рабіць ліха перад абліччам Госпада, Які аддаў іх на сорак гадоў у рукі філістынцаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА. І ГОСПАД аддаў іх на сорак гадоў у рукі Філістынцаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Ізраілевыя і далей рабілі ліхое перад вачыма Госпада, і аддаў іх Гасподзь у рукі Філістымлянам на сорак гадоў. |
Ці ж можа этыёп змяніць скуру сваю, а леапард — плямы свае? Таксама і вы, ці можаце добрае рабіць, вы, якія навучыліся паводзіць сябе крывадушна?
Ды што яшчэ маю сказаць? Не хапіла б часу расказваць пра Гедэона, Барака, Самсона, Яфтаха, Давіда, Самуэля і прарокаў,
А сыны Ізраэля, далучаючы да старых грахоў новыя, чынілі зло перад абліччам Госпада, і служылі яны Баалам і Астартам, багам Арама, Сідона і Мааба, і сынам Амона і Філістына; і пакінулі яны Госпада, і не пакланяліся Яму.
Бацькі ж яго не ведалі, што гэта справа Госпада і што Ён шукае прычыны выступіць супраць філістынцаў. Бо ў той час філістынцы валадарылі над Ізраэлем.
Дык тры тысячы мужчын з пакалення Юды пайшлі да пячоры скалы ў Этаме і сказалі Самсону: «Ці ты не ведаеш, што філістынцы валадараць над намі? Чаму ты пажадаў зрабіць гэта?» Ён ім адказаў: «Як яны зрабілі мне, так і я ім зрабіў».
І дапусціліся сыны Ізраэля ліха перад Госпадам, і забыліся на Госпада, Бога свайго, служачы Баалу і Астарце.
А сыны Ізраэля чынілі зло перад абліччам Госпада, і Госпад аддаў іх на сем гадоў у рукі мадыянцаў.
яны забыліся пра Госпада, Бога свайго, і аддаў Ён іх у рукі Сісары, кіраўніка войска Асора, і ў рукі філістынцаў, і ў рукі цара Мааба, і яны ваявалі супраць іх.
Умацуйцеся і будзьце мужнымі, філістынцы, каб не служылі вы гебраям, як яны служылі вам. Будзьце мужчынамі і ваюйце!»
Так упакораны былі філістынцы, і больш не хадзілі яны ў межы Ізраэля. І сталася рука Госпада на філістынцах ва ўсе дні Самуэля.