РЫМЛЯНАЎ 4:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму, аднак, хто не працаваў, але верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожніка, яго вера залічваецца за справядлівасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) а таму, хто ня робіць, але верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожніка, вера ягоная залічваецца за праведнасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а таму, хто не працуе, а верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожнага, вера ягоная залічваецца ў праведнасьць. |
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыццё вечнае, ды не ідзе на суд, але ад смерці перайшоў да жыцця.
Адказаў Ісус і сказаў ім: «Гэта справа Божая, каб вы верылі ў Таго, Каго Ён паслаў».
Бо, не разумеючы справядлівасць Божую і спрабуючы ўстанавіць сваю справядлівасць, яны не пакарыліся справядлівасці Божай.
справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх, што вераць. Бо няма розніцы,
але і дзеля нас, бо будзе залічана і нам, веруючым у Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Ісуса, Госпада нашага,
Бо што кажа Пісанне? «Паверыў Абрагам Богу, і залічана Абрагаму за справядлівасць».
Так і Давід называе шчасным чалавека, якому Бог без заслугі залічвае справядлівасць:
і апынуцца ў Ім, маючы не маю справядлівасць, якая з закону, але тую, якая з веры ў Хрыста, якая ад Бога справядлівасць праз веру,
і так прамовіў Ешуа да ўсяго народа: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “За ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку: Тэрах, бацька Абрагама і Нахора, і служылі іншым багам.