І цяпер на хвіліну знайшлі мы ласку ў Госпада, Бога нашага, і Ён захаваў нам рэшту, ды так, што ў святым месцы Яго паставіў нам палатку, і прасвяціў Бог наш вочы нашы, і ў няволі нашай крыху нас суцешыў.
ПСАЛТЫР 13:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паглядзі на мяне і выслухай мяне, Госпадзе, Божа мой. Прасвятлі вочы мае, каб не заснуў я ў смерці, Біблія (пераклад А.Бокуна) Глянь, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб, і Госпада не заклікаюць? |
І цяпер на хвіліну знайшлі мы ласку ў Госпада, Бога нашага, і Ён захаваў нам рэшту, ды так, што ў святым месцы Яго паставіў нам палатку, і прасвяціў Бог наш вочы нашы, і ў няволі нашай крыху нас суцешыў.
І гаворыць ён у сэрцы сваім: «Забыўся Бог, адвярнуў аблічча Сваё, не паглядзіць ніколі».
БЭТ. Божа мой, на Цябе спадзяюся; хай не сумеюся! Хай не кпяць з мяне непрыяцелі мае.
Хай не пацяшаюцца з мяне несправядлівыя ворагі мае, якія зненавідзелі мяне без прычыны і робяць знакі вачамі сваімі.
Хай не думаюць у сваіх сэрцах: «Ага! Гэтага і хацелі мы!» Хай не кажуць: «Добра, [гэта] нам па душы», хай не кажуць: «Праглынулі мы яго!»
Вусны яго лягчэйшыя за масла, а ў сэрцы іх — вайна, прамовы яго пяшчотнейшыя за алей, але яны — голыя мячы.
І будуць яны ваяваць супраць цябе, але не змогуць цябе перамагчы, бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб ратаваць цябе».
Таму я і плачу, ды вока маё цячэ слязой, бо далёкім ад мяне стаўся Суцяшальнік, Той, Хто ажыўляе душу маю; сыны мае прапалі, бо перамог вораг».
Пачуюць хананеі і ўсе жыхары зямлі, і, сабраўшыся, абкружаць нас, і сатруць імя нашае з зямлі. І што Ты зробіш для вялікага імя Твайго?»